Ён трымаў філіжанку доўгімі пальцамі і больш нюхаў, чым піў, і ноздры ягоныя трапяталіся ад асалоды, як у Адама ля забароненага дрэва.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Ён сядзеў на тахце, на стракатай лельчыцкай посцілцы, і ў паўцемры вадка блішчалі ягоныя вочы.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
- Бабачкі, - адказаў ён не толькі сур'ёзна, але й змрочна. - Матылі? - Я з вамі па-беларуску гавару. Жанчыны.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Словам, кажучы словамі аўтара «Завальні», «зацны прохі ойцув».
Ana Kashurohas quoted2 years ago
- Ну, бог з вамі. Жартаваць не грэх. Гляджу, прагуляліся вы сёння, румянец здаровы. І добра, што кефір нанач п'яце. Здорава гэта - кефір. - Яшчэ б, - сказаў я. - Ды яшчэ калі з віном. Мы ўвайшлі ў пад'езд.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Пакуль я ставіў - на столік бутэльку «Немеш кадара», яблыкі і яшчэ сёе-тое, пакуль уключаў ніжняе святло і гасіў верхняе, мы абмяняліся не больш чым дзесяткам стандартных сказаў: як жыццё, што там да чаго, як са здароўем (гэта ў яе дваццаць восем!).
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Шмат разоў за жыццё я чытаў Евангелле, адну з лепшых (калі не самую лепшую) з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё існаванне.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Двор сапраўды не быў зручны. Усе гэтыя пуні, закамаркі, безжыццёвыя з выгляду галубятні, гаражы. І ягоны гараж. Замкнёны. Невядома нават, ці пусты, ці з машынай. А за пунямі той самы пустыр і дрэвы ля парніковай гаспадаркі.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Іх тут было безліч на берагах шматлікіх зялёных ставоў, у роснай прахалоднай траве.
Ana Kashurohas quoted2 years ago
Толькі на дне спушчаных ставоў накапілася каламутная вясновая вада.