Выплёўваеш мякіш, чакаючы барыкадаў,
імкнешся наперад, загартаваны ў снах.
ідзеш да вяршыняў, хоць ведаеш: падаў, падаў…
сягаеш глыбіняў, хоць – на карчы – блясна.
Нічога.
І свецяцца вокны, блішчаць скрыжаванні,
машыны бягуць, асвятляюць дарогу да тых,
хто гатуе вячэру і ставіць пранне, а ты непрыкаяны,
намацаць сценаў не ў стане, бо зноў – пад дых.