bookmate game

Людміла Рублеўская

  • Julia Krasovskayahas quoted2 years ago
    І стары карась на кручок трапляе. А Параска павінна прыйсці прыбірацца, і хоць я ёй забараніў спускацца ў лабараторыю – чаму бабе не залезці туды з лепшымі намерамі? Ці ўнук яе, падшыванец Колька, ушчыміцца
  • Julia Krasovskayahas quoted2 years ago
    Дажджу не было, затое ўсчаўся вецер. Ён выў, нібыта празрысты злы воўк, страсаў халодныя кроплі з ігліцы, кідаўся на мінакоў, быццам юрад, выпрошваючы капейчыну або спрабуючы паведаміць страшнае прымроенае прароцтва. Шлях размок, як хлеб у місе з квасам. Там, дзе па абодва бакі дарогі была дрыгва, глеба стала пругкай, адчувалася, што пад коламі – грэбля, насцеленая над безданню і прысыпаная пяском, і вось-вось бездань паглыне гэтыя жаласныя спробы абмежаваць яе прагу ахвяраў і волі.
  • Julia Krasovskayahas quoted2 years ago
    Усяго толькі дотык – а быццам электрычнасцю працінае ўсё цела і быццам у гэтай адной кропцы цялеснага кантакту на імгненне засяродзіўся вялікі сэнс вялікага сусвету
  • Julia Krasovskayahas quoted2 years ago
    Усяго толькі дотык – а быццам электрычнасцю працінае ўсё цела і быццам у гэтай адной кропцы цялеснага кантакту на імгненне засяродзіўся вялікі сэнс вялікага сусвету
  • Julia Krasovskayahas quoted2 years ago
    Тут, у мястэчку, для шчасця – надзейны камплект:
    Месца для танцаў, пякарня, шынок і аптэка.
    Ёсць варажбітка, сказаць: ты кароль, не валет,
    Ёсць пастарунак – вартуе спакой чалавека.
    Кафе-шантану няма, ды вось-вось завядуць.
    А балаганаў хапае. Вакол балаганы.
    Маецца рэчка, каб з мосту пляваць у ваду,
    Ёсць і паэт. Дэманструе багемы заганы.
    Млын вадзяны, як належыць, прытулак чарцей.
    Могілкі ёсць, сінагога, царква і званіца.
    Школа, дзе вучаць на мове чужынцаў дзяцей,
    Пустка, дзе можна напіцца, кахацца, забыцца.
    Тут у мястэчку, не любяць складаных размоў.
    Воля? Якая? Кнігарня? Навошта, спадарства?
    Ціха рачулка нясе між крутых берагоў
    Воды свае запляваныя ў соннае царства.
    Можа, калісьці чыгунка сюды забрыдзе,
    Можа, народзіцца геній у хатцы тутэйшай.
    Ходзіць паэт з ліхтаром і шукае людзей,
    І асыпаюцца лісцем маўклівыя вершы.
  • Julia Krasovskayahas quoted2 years ago
    - Ты – такі тыповы беларус, - прамовіла я, праводзячы, як калісьці марыла, пальцам па ягоных густых бровах. – Нам увесь час унушалі, што мы – спакойныя, цярплівыя, талерантныя такія. А як толькі адыходзім ад гэтай нормы, пачынаем бараніць сваю годнасць – адмарозкі. Падонкі. Чаму мы павінны быць бяспечнымі, як кісель? Ешце нас лыжкай? Памятаеш рэпавую песню з прыпевам “Беларусы – шалёны народ”? Калі доўга заганяць у сябе гнеў, ён рана ці позна выбухне шалёным супрацівам. Я не баюся твайго звера. Не бойся і ты. Сёння ён нас выратаваў.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Думаеш – каханачка, ажно – печка-гліняначка, а ў чужой хаце і жывая ды гарачая кабета не сагрэе.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    І калі ўжо беларусін спакусіўся ды пацягнуўся ў дарогу, і спыну яму нямашака, дык чаго дзівіцца, што шлях ягоны адны зайцы перабягаць будуць, ды самотны восеньскі дождж у калюгах скакаць перад ім стане?
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Як вучыў італіец Макіявелі, дурная справа спадзявацца на тое, што ўзброены чалавек падпарадкуецца няўзброенаму, а ferrum ferro acuitur, жалеза жалезам вострыцца.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Марцін Радзівіл дужа паверыў у метэмпсіхоз... Перасяленне душаў. Увесь час сцвярджаў, што быў у мінулым жыцці птушкай, бо мае доўгі нос. А ў наступным жыцці спадзяваўся быць сланом. Што не перашкаджала яму ў гэтым быць апошняй свіннёй.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)