У новы зборнік перакладаў з Калекцыі "Прайдзісвета" ўвайшлі найлепшыя апавяданні аўтараў з афрыканскіх краін - Паўднёвай Афрыкі, Нігерыі, Анголы і інш. Яны ўсе так ці інакш звязаныя з афрыканскай тэматыкай, замілаваннем да таямніц "чорнага кантыненту", роздумамі над лёсам тутэйшых жыхароў. Усе творы ўпершыню выдаюцца на беларускай мове.