bookmate game
Якуб Колас

На ростанях. Кніга першая. У Палескай глушы

  • Маргарита Скарбичhas quoted6 years ago
    У канцылярыі, у шафе сярод «гражданских и уголовных дел», стаяла бутэлька з «царскімі слязьмі», як называлі тады гарэлку, да якой часта прыкладаўся Пятро Восіпавіч
  • Анастасия Миленскаяhas quoted4 years ago
    «Цьфу! Якая гэта агіднасць! - думаў далей малады настаўнік. - Жывеш, складаеш планы, чагось шукаеш, чагось дабіваешся, спадзяешся, а прыйдзе час - і ты будзеш труп, гніль, спажытак чарвей».
  • Катарина Янушкевичhas quoted6 years ago
    Габрыня зараз жа выйшла і хутка вярнулася з сястрой, стройнаю чарняваю дзяўчынаю, гадоў шаснаццаці, з тонкімі, прыгожа абрысаванымі брывамі. Выраз яе цёмных акруглых вачэй часта змяняўся: то ў іх іскрыўся вясёлы смех і нахіл да жартлівасці, то адбівалася нейкае засмучэнне і тая сталасць, што рабіла ўражанне, быццам дзяўчына многа перадумала і перажыла.
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    «Гэта ж я такая калючая, - думае Ядвіся, - бо я - дзікая!»
    Яна зноў падымае руку, асцярожненька бярэ за самы вяршок
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    Ізноў успомнілася панна Ядвіся. Яму стала цяпер ясным і зразумелым, чаму яна так ірвалася адгэтуль хоць на колькі тыдняў, абы хоць забыць і адысціся ад гэтага бруду жыцця, ад атруты дамашніх праяў.
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    Такія ўмовы сямейнага жыцця балюча адклікаліся на дзецях, асабліва на мяккай натуры панны Ядвісі, але яна была дзяўчына сукрытая, мела характар замкнёны і не жалілася на сваю долю.
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    Лабановіч пазіраў на яе вясёлы і дапраўды пахарашэўшы твар, на гэтыя тонкія, прыгожа скругленыя бровы.
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    Ядвіся была натура больш мнагалучная, больш жывая, якая яшчэ не выявілася і не сфармавалася ў пэўны характар.
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    Голас у яе быў малады, свежы, сакавіты. Спявала яна з такім праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне.
  • kriperdriper142has quoted24 days ago
    Яна была ў прыгожай чырвонай кофтачцы, якая вельмі ішла да яе твару, а чорныя і пышныя валасы яе былі перахвачаны чырвонай стужкай. Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю. Цёмныя вочы яе з доўгімі мігаўкамі як бы рассыпалі прамені. Яна была вясёлая і ў добрым настроі.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)