здараецца неверагодная сустрэча. Відаць, упершыню за ўсё падарожжа я сустракаю чалавека, які нагадвае мне мой жа адбітак у люстэрку. Яго клічуць Абцін, яму дваццаць, мы знаёмімся з ім у тым самым парку. Ён запрашае мяне дадому, папярэджвае бацькоў.
У ягонай хаце ўсё гэтак жа, як у маёй, але з іранскім акцэнтам. Я ем тую ж ежу – курыцу з рысам, але з іранскімі спецыямі, мы сядзім на падлозе. У яго пакоі тое самае хлам’ё, што і ў маім: друкарская машынка, піянерскі горн, калекцыя фотакамер, таблічкі з забароннымі знакамі і надпісамі ды іншыя вельмі патрэбныя рэчы. Але машынка – з персідскай клавіятурай, горн – трохі карацейшы за наш, айчынны. Ён вучыцца ва ўніверы мастацтваў. Мы разглядаем яго працы, і я губляю дар мовы. Я знаходжу партрэт свайго