Пакажы, пакажы, гаспадар ты мой, што ты ў руках сваіх там трымаеш? - Пры гэтым Мікіціха схваціла яго за рукі і ўбачыла, што пальцы ў Сцяпанкі былі анучкамі завернуты. Яна хутка сарвала анучкі і чуць не абамлела ад неспадзеўкі - пальцы былі запэцканы крывёй...