Палацін, відавочна, быў праніклівым чалавекам і любіў дачку. Справа ў тым, што Геранім, якi, паводле легенды, з'яўляўся незаконным сынам рускага цара Пятра I, адрозніваўся схільнасцю да садызму, і яго жонкам, а жаніўся князь тры разы, прыходзілася цярпець «некаторыя прыхільнасці», як мякка называе гэта Матушэвіч.