bookmate game
be
Free
Янка Купала

Тутэйшыя

  • maryandbookshas quoted3 years ago
    Маладое піва заусёды шуміць.
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    Г а н у л я. Ды яно ж праўда! А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, не давучыўся, і вый-шла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Рэгістратар! А што цяперашнім часам рэгістратар? Адно глупства!
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    М і к і т а. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. I я пастанавіў у сваей аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо адплюшчваць вочы і паўставаць проці тэй паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то управа, то улева. Яшчэ ясна азначанай мэты не можам сабе ўявіць. А мэта у нас адна: калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: «Беларусь…»
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць па свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты,

    Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, — Будзеш жыць і ты, — меджду протчым.
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    О так! зусім зразумела. Цяпер гэта наймаднейшая свабодная профэсія, і кожны жук і жаба хоча на Беларушчыне рабіць сабе кар'еру.
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    А як думалі, цётачка? Абавязкова павянчалі-ся, ды яшчэ як урачыста. Зялёны бор шлюб нам даваў, зоркі дружкамі былі, а расіца срабрыстая шлюбныя персцені свянціла.
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    брыль абабіты бляхай; фрэнч і галіфэ новыя, з цёмна-жоўтага сукна
  • Maria Shevyakovahas quoted4 years ago
    Ці ж першыня для Менску гэтыя трывожныя мінуты? Час было б, цётачка, і прывыкнуць да іх.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)