be
Books
Павал Касцюкевіч

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантарбандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам.

Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўфімічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.

За гэты зборнік аўтар атрымаў прэмію імя Гедройца за найлепшую беларускамоўную кнігу прозы, выдадзеную ў 2011 годзе.
76 printed pages
Original publication
2018
Publication year
2018
Have you already read it? How did you like it?
👍👎

Impressions

  • maryandbooksshared an impression3 years ago
    👎Give This a Miss

    Занадта пастмадэрнова для сучаснага чытання, але апошняя частка пра быка, даволі паэтычная, спадабалася.

Quotes

  • maryandbookshas quoted3 years ago
    А ён жа, Генік Качуня — дзіця балотаў і прапіскі: што ўвогуле ён можа цяміць у баі быкоў?
  • maryandbookshas quoted3 years ago
    Нас папярэджвалі: як нарадзіліся, то ўсе адназначна і паўміраеце, але ні слова пра тое, што праміж будзе гэтак пагана.
  • maryandbookshas quoted3 years ago
    Лета хутка скончыцца. Гэта навукова даведзены факт. І як лета – маленькае жыццё, дык у верасні нас чакаюць маленькая смерць і маленькі страшны суд.

On the bookshelves

fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)