Паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня 1913 году ў Акопах. Упершыню надрукаваная ў Менску ў газэце «Беларусь» 19—20 лютага 1920 году. Асобным выданьнем выйшла ў Менску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна зь вяршынных Купалавых разгадкаў крыўдаў і бедаў беларускага народу напярэдадні рэвалюцыйных падзеяў.