Мікалай абхапіў ствол клёна і пачаў яго трэсці. З кароны дрэва пасыпалася рубінавае і вохрыстае лісце, добра абсыпаўшы старых, кукурузу, тратуар. «Заўтра б апала, а так сёння прыбяру», патлумачыў дворнік старым і свайму сумленню, узяўшыся за мятлу. Ён быў адзіным дворнікам у свеце, які працаваў з апярэджаннем смецця