be
Людміла Рублеўская

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
This book is currently unavailable
282 printed pages
Have you already read it? How did you like it?
👍👎

Impressions

  • maryandbooksshared an impressionlast year
    👍Worth reading

Quotes

  • maryandbookshas quotedlast year
    Ваколіцы езуіцкага калегіюму Пранціш Вырвіч ведаў, як цыган ведае, на якую нагу пачне кульгаць прададзены ім конь.
  • maryandbookshas quotedlast year
    Ехаў Ліцвін ды па Сініх Водах
    Тры дні, тры начы,
    Тры дні, тры начы,
    Меч крывавячы.
    Скокаў Ліцвін, ой ды пад Смаленскам,
    Тры дні, тры начы,
    Тры дні, тры начы,
    Шабляй рубячы.
    Кляўся Ліцвін у святой Дуброве
    На старым мячы,
    На старым мячы,
    Чужынцаў сячы...
  • maryandbookshas quotedlast year
    – Што ж рабіць? Што рабіць? – вусны Пфальцмана трэсліся, як халадзец на вясельным стале падчас скокаў.

On the bookshelves

fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)